1 – 50 гадоў з дня нараджэньня сьпевака Ўладзімера Салодкага (1956) (ансамблі «Сьвята», «Вясельле»).
3 – 275 гадоў з дня нараджэньня магілёўскага каталіцкага архібіскупа Станіслава Богуша-Сестранцэвіча (1731–1826), мітрапаліта ўсіх каталіцкіх касьцёлаў у Расейскай імпэрыі. Заснаваў Магілёўскую друкарню, напісаў дасьледаваньне па беларускай мове «Граматыка літоўская», шэраг гістарычных кніг. Дзядзька Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
4 – 100 гадоў з дня нараджэньня Ігната Дуброўскага (1906), пісьменьніка, навукоўца ў сельскагаспадарчай галіне.
7 – 75 гадоў з дня стварэньня панчошна-трыкатажнага прадпрыемства «КІМ» у Віцебску.
10 – 75 гадоў з дня нараджэньня заслужанага трэнэра Беларусі й СССР Рэнальда Кныша (1931), выхавальніка алімпійскай чэмпіёнкі ў гімнастыцы Вольгі Корбут.
14 (паводле старога стылю – 1) – 100 гадоў таму ў Вільні выйшла пеpшая легальная белаpyская газэта «Hаша Доля» (1906).
16 – 75 гадоў з дня нараджэньня археоляга, дасьледчыка Берасьцейшчыны Пятра Лысенкі (1931).
24 – пачатак Рамазану ў мусульманаў.
27 – 100 гадоў з дня нараджэньня Народнай артысткі Беларусі Ірыны Ждановіч (1906–1994), «купалаўкі», дачкі Флярыяна Ждановіча. Акторскую дзейнасьць пачала яшчэ ў Першым беларускім таварыстве драмы і камэдыі.
28 – 50 гадоў з дня нараджэньня вадналыжніцы Інэсы Потэс (1956), 14-разовай чэмпіёнкі СССР, чэмпіёнкі Эўропы.
29 – 75 гадоў з дня нараджэньня матэматыка Фаіны Кірылавай (1931), чальца-карэспандэнта НАН Беларусі.
30 – Рош-Ашонэ (Новы год) у юдэяў.
75 гадоў з дня нараджэньня Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча (1931).