Мінздароўя мела рацыю: курэнне сапраўды шкодзіць. Жыхар Інданэзіі згубіў шэсць зубоў пасля таго, як прыпаленая цыгарэта абсалютна знянацку выбухнула ў ягоным роце. Інданэзійскія СМІ паведамляюць, што для выбуху было няўчассе — мужчына якраз кіраваў матацыклам.

Пакуль паліцыя высвятляе, што спрычынілася да выбуху цыгарэты, гаротны герой дня, 31-гадовы Эндзі Сусанта абвесціў, што пасля гэтага дзіўнага выпадку кіне паліць.

Тытунёвая кампанія, чые цыгарэты спажываў Эндзі, пагаварыла з пацярпелым, і разам яны пастанавілі, што ўсё адбудзецца без умяшальніцтва суда. Сусанта атрымае 531 даляр і яму аплацяць усе ягоныя выдаткі па пратэзаванні зубоў. «Гэта ўпершыню, што мы чуем пра такі выпадак, але гатовыя ўзяць адказнасць на сябе», — кажуць прадстаўнікі тытунёвай кампаніі.

У інданэзійскім краі самы высокі працэнт курцоў: тут паляць трое чалавек з пяці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?