posterЗ Парыжа з любоўю (From Paris with Love)
Францыя, 2010, каляровы, 92 хв.
Рэжысёр: П’ер Марэль
Ролі выконваюць: Джонатан Рыс Маерс, Джон Траволта, Эмбер Роуз Сева, Кася Смутняк, Меліса Марс, Рычард Дардэн
Жанр: Напарніцкі баявік
Адзнака: 7 (з 10)

Малады супрацоўнік амерыканскай амбасады ў Парыжы прагне быць шпегам. Герой становіцца памагатым агента Уэкса, любімыя прыёмы якога — стрэлы і ўдар кулаком. Шахмаціст-ціхоня ўцягваецца ў шальныя прыгоды.

Карціна П’ера Марэля, спрадусаваная Люкам Бесонам — зухаваты напарніцкі баявік з бесперапыннай інтрыгай, аўтамабільнымі гонкамі — і нечаканаю куляю ў лоб. Нерв карціны — характары-тыпажы.

Герой Рыса Маерса — сваяк ціхага забойцы-кар’ерыста, сыгранага акторам у «Матч Пойнце».

Бура і ўраган побач — паголены налыса забіяка — Джон Траволта. Былы таранцінаўскі гангстэр з асалодаю вучыць напарніка, які рэфлексуе і сумняецца — правілам перастрэлак. Жарты пры гэтым не выключаюцца.

Разнесеныя ва ўшчэнт манэкіны, ваза з какаінам, горы трупаў (па адным за кожную гадзіну прыгодаў Траволты ў Парыжы).

Кітайска-пакістанскія тэрарысты такой дзейнасцю будуць незадаволеныя.

Затое жанр — чысты. Парыжскі баявік — зубадрабільны, тэстастэронавы і відовішчны.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?