Культура

Пачаўся сэзон падпольных канцэртаў

«Забароненыя» рок-музыкі пачалі сэзон. На мінулым тыдні ў менскіх клюбах выступілі «Нэўра дзюбэль» і «Палац». На наступным — ва ўмовах поўнай кансьпірацыі сыграе «N.R.M.».

«Забароненыя» рок-музыкі пачалі сэзон. На мінулым тыдні ў менскіх клюбах выступілі «Нэўра дзюбэль» і «Палац». На наступным — ва ўмовах поўнай кансьпірацыі сыграе «N.R.M.».

Інфармацыя пра канцэрты распаўсюджваецца выключна праз Інтэрнэт і эсэмэскі. Месца выступу называецца пры сустрэчы, калі арганізатар падпольнай імпрэзы перадае квіток гледачу. Адсутнасьць афішаў з назвай клюбу — умова, на якой кіраўніцтва аднаго зь іх пагадзілася правесьці канцэрт. Тым ня менш, у «безыменным» клюбе сабралася пад 100 чалавек. Завадатары акцыі — Dexta i Dzik — засталіся задаволеныя. «Укладзеныя грошы акупіліся, нават у плюсе засталіся», — кажа Dexta, стваральнік фэн-сайту «Нэўра дзюбэля».

Перад выступам ён абвяшчае зь невялічкай сцэны: «Гэтаму гурту 17 год. І ніхто ня мае права яго забараняць. Яны — назаўжды!» Музыкі падлучаюцца, прыхільнікі шчыльным колам атачаюць Кулінковіча і Паскуду. Яны сьпяваюць новую песьню «Край», першы падміргвае прысутным, другі абдымаецца з фэнамі. Атмасфэра поўнага яднаньня музыкаў з заляй.

«Паслухайце, мы напісалі лепшую сваю песьню», — кажа Кулінковіч пра «Край». Тое самае калісьці ён казаў пра «Скрыпку дрыгвы» і «Я памру тут». Лідэр «Дзюбэлёў» прызнаецца: «Я ня звыкся зь пераходам да падпольных канцэртаў, калі гледачоў зьбіраюць па тэлефоне». Кулінковіч зацягвае «Гумавы дом». У залі — аніводнага чалавека, які б не падпяваў яму.

«Спадзяюся, што шрубы адвінцяць пасьля вядомых падзеяў, зь іншага — навошта іх адкручваць, калі машына добра працуе», — разважае Аляксандар Кулінковіч пасьля канцэрту.

Забароненыя музыкі знайшлі спосаб, як супрацьстаяць гэткай навале. Як у брэжнеўскія часы.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?5

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?

Усе навіны →
Усе навіны

На «Камунарцы» патлумачылі, чаму цэны на іх цукеркі радыкальна ўзляцелі за адзін дзень10

Дзяніс Кучынскі ў Ватыкане гаварыў з Сергеенкам і Амбразевічам19

Пасля сустрэчы з Зяленскім Трамп абрынуў абвінавачанні на Пуціна12

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да перамоваў з Кіевам «без папярэдніх умоў»3

«Там смурод такі стаяў». Беларус паскардзіўся на апарышаў у яйках, што прадаваліся ў краме пад Магілёвам2

Чаму па-беларуску няправільна казаць «Папа Рымскі»?19

Мінчанка абмяняла даляры па неверагодным курсе. У банку патлумачылі прычыну3

У Белым доме назвалі «вельмі прадуктыўнай» кароткую сустрэчу Трампа і Зяленскага1

Мальдывы, Занзібар і Італія: куды панесла адпачываць прыхільнікаў Лукашэнкі29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?5

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць