Субота, 26 жніўня
АНТ, 14.10
«Чароўная гісторыя».
Вялікабрытанія–ЗША, 1997, рэж. Чарлз Стэрыдж.
Фільм для дзяцей.
Пасьля Першай сусьветнай вайны ў вёсцы жывуць дзьве стрыечныя сястры. Дзяўчынкі любяць хадзіць да крыніцы, дзе сустракаюць... фэй. Казачнымі істотамі зацікавіліся й дарослыя – Артур Конан Дойл і фокусьнік Гары Гудыні.
Дзецям неабходныя казкі...
У «дарослых» ролях – клясык брытанскага кіно Пітэр О’Тул і амэрыканскі «незалежнік» Гарві Кейтэл.
АНТ, 17.55
«Гуляй, як Бэкхэм».
Вялікабрытанія–Нямеччына, 2002, рэж. Гурындэр Чадха.
Рамантычная камэдыя.
Юная Джэсі, дачка суворых бацькоў, употайкі грае ў футбол. Але ў мітусьні сямейных сьвятаў яе тайна можа быць выкрытая...
Індыйскія мэлёдыі, рытм Эўропы – і посьпех па ўсім сьвеце. Прызы глядацкіх сымпатый у Таронта, Сыднэі, Лякарна.
Ролі выконваюць: Парміндэр Награ, Кіра Найтлі, Джонатан Рыз-Мэерз.
СТВ, 20.15
«Прыгажунька».
ЗША, 1990, рэж. Гэры Маршал.
Рамантычная камэдыя.
Стомлены багацей (Рычард Гір) закахаўся ў сымпатычную прастытутку (Джулія Робэртс). Душаразьдзіральніцкая гісторыя Папялушкі. Пасьля прэм’еры Робэртс прачнулася знакамітай.
«Лад», 21.45
«Ван Гог».
Францыя, 1991, рэж. Морыс Піяла.
Драма.
Апошнія месяцы жыцьця знакамітага мастака...
Рэжысэр Морыс Піяла – удумлівы й сур’ёзны аўтар. Актор Жак Дзютро за ролю Ван Гога атрымаў «Сэзара».
БТ, 23.20
«Сьмяротны лябірынт».
Вялікабрытанія–Нямеччына, 2004, рэж. Стывэн Н.Манро.
Псыхапатялягічны трымценьнік.
9 чалавек замкнёныя ў доме. Хто выйграе – атрымае 5 млн. Але для гэтага трэба забіць свайго бліжняга...
У галоўнай ролі – «enfant terrible» амэрыканскага кіно Дэніс Хопэр.
СТВ, 00.05
«Асаджаныя».
Італія–Англія, 1998, рэж. Бэрнарда Бэрталючы.
Драма.
Маладая афрыканка працуе пакаёўкай у сьціплага англічаніна. Яны амаль што не размаўляюць, але паміж імі нараджаецца «музыка»...
Бэрталючы – клясык сусьветнага кіно.
Ролі выконваюць: Дэйвід Т’юліс, Тандзі Ньютан.
Нядзеля, 27 жніўня
АНТ, 13.40
«Гамлет».
Вялікабрытанія–ЗША–Францыя–Гішпанія, 1990, рэж. Франка Дзэфірэльлі.
Экранізацыя аднайменнай трагедыі Ўільяма Шэксьпіра.
Італьянскі майстра прапануе сваю вэрсію слыннай трагедыі.
Ролі выконваюць: Мэл Гібсан, Глен Клоўз, Гэлена Бонэм-Картэр.
БТ, 22.20
«Дамскі пакой».
Канада–Вялікабрытанія, 1999, рэж. Пэнэлопа Бэтэніўм.
Фантастычная камэдыя.
Чорна-белы пакой са шматлікімі дамамі. Джулія й Ларэн аніяк ня ўцямяць, а што яны тут робяць? Але высьвятляецца, што гэта Чысьцец...