Міліцыя высвятляе абставіны сутыкнення цягніка з трактарам у Пухавіцкім раёне, у выніку чаго адбылася затрымка цягнікоў, што рухаліся ў бок Мінска.

Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі, у выніку ДТЗ, што здарылася

ў першай палове дня 8 лютага, загінуў трактарыст.

Падрабязнасці здарэння пакуль невядомыя, як і тое, якія цягнікі вымушаныя былі затрымацца з прычыны ДТЗ. Ёсць інфармацыя, што ў Мінск спазняўся цягнік са Светлагорска.

Цяпер на месцы здарэння працуюць супрацоўнікі Пухавіцкага РАУС, Мінскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце, Дзяржаўтаінспекцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?