Продажы новых легкавых аўтамабіляў у Расіі ў студзені 2010 года знізіліся на 37% у параўнанні з студзенем 2009 года і склалі 74,09 тысячы адзінак,

гаворыцца ў паведамленні камітэта аўтавытворцаў Асацыяцыі еўрапейскага бізнесу.

АЕБ таксама паведамляе, што продажя аўтамабіляў расійскага «АўтаВАЗа» у студзені 2010 года зменшыліся на 41% у параўнанні з студзенем 2009 года — да 17,3 тыс. машын, паведамляе Бі‑Бі‑Сі.

Як паведамлялася раней, за ўвесь 2009 г у Беларусі продаж новых аўтамабіляў скараціўся на 40% і склаў 18.574 адзінкі. Прычым продаж расійскіх аўтамабіляў скараціўся на 61% (да 2.107).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0