На чыгуначным прыпынку «Фестывальны», што ў Маладзечне, вечарам 7 лютага пад электрацягнік Мінск — Маладзечна трапіў 23‑гадовы жыхар вёскі Дзесятнікі Валожынскага раёна.

Мужчына быў нецвярозы. Ён выходзіў з электрычкі і зваліўся пад цягнік. Пацярпелага моцна ўдарыла падножкай вагона.

Валожынец атрымаў адкрытую чэрапна‑мазгавую траўму, удар галаўнога мозга, рваныя раны галавы і адкрыты пералом ніжняй сківіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?