Каб адказаць на гэтае пытанне, часопіс «Аўтабільд» ініцыяваў адмысловы эксперымент. Перад спецыялістам-узломшчыкам была пастаўленая задача трапіць без ключа ў дзесяць аўтамабіляў самых розных класаў.

Фары, дыскі, навігацыйныя прылады – угоншчыкаў прывабліваюць самыя розныя дэталі аўтамабіляў. Іх купля-продаж - просты і вельмі прыбытковы бізнэс: аўтазапчасткамі гандлююць праз інтэрнэт, да таго ж перевазіць іх прасцей чымся цэлую машыну. Скрадзеныя аўтамабілі разбіраюць так, што праз дзве гадзіны ад машыны застаецца толькі сталёвы каркас. Як правіла, гандляры «чорнымі» дэталямі транспартуюць свой тавар пад выглядам металалому. Так меньшая верагоднасць патрапіцца, чым калі ты едзеш праз мяжу на скрадзеным аўтамабілі, - распавядае рэдактар часопісу «Аўтабільд» Александэр Корс.

Для таго, каб высветліць, наколькі хутка сёння можна ўзламаць аўтамабіль ў Нямеччыне, ён ініцыяваў адмысловы эксперымент. У якасці злодзея ў ім узяў удзел супрацоўнік фірмы, якая вырабляе інструмент для ўскрыцця дзвярных замкоў у легкавых аўтамабілях. Перад спецыялістам была пастаўленая задача трапіць без ключа ў дзесяць аўтамабіляў самых розных класаў – ад маленькага Smart’а да джыпу BMW X5. Пры гэтым ён мусіў засекчы час, які яму для гэтага спатрэбіцца, і, што самае галоўнае, нічога не зламаць. Колькі ж аўтамабіляў давялося адчыніць прафесійнаму ўзломшчыку?

«Вынікі нашага тэсту сталі сюрпрызам як і для нас, так і для нашага эксперта. У чатырох выпадках з дзесяці ён так і не здолеў адчыніць машыну. З тых аўтамабіляў, якія спецыяліст усё ж здолеў узламаць, хутчэй за усё, быў Smart. На гэта яму спатрэбілася крыху больш за адную хвіліну. Даўжэй за ўсё – 21 хвіліну – эксперт працёгаўся з Тайотай Ярыс, у салон якой ён трапіў з другой спробы».

- тлумачыць Александэр Корс. Па яго словах, нельга сыходзіць з таго, што дарагія аўтамабілі ўгнаць цяжэй, чым больш даступныя для шырокага спажыўца машыны ўсходне-эўрапейскіх альбо далёка-усходніх вытворцаў:

«Тут, безумоўна, адыгрывае вялікую ролю форма розных дэталяў. У Logan’a кнопкі дзвярнога замка амаль немагчыма ўзламаць. На маю думку, гэта хутчэй выпадковасць, бо калі канструктары рабілі выбар на карысць гэтых кнопак, яны наўрад ці думалі пра тое, як ускладніць жыццё злодзеям.»

Нямецкая хваля

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0