Футбольная федэрацыя Беніна звольніла галоўнага трэнера зборнай Мішэля Дзюсье і расфарміравала каманду.

Такое рашэнне было прынята ў сувязі з нездавальняльным выступленнем бенінцаў на Кубку Афрыкі: падапечныя Дзюсье занялі трэцяе месца ў групе, не выйграўшы ніводнага матча.

«Мы вырашылі распусціць зборную краіны і яе трэнерскі штаб.

Гэта выклікана дрэннымі вынікамі на Кубку Афрыкі, адсутнасцю дысцыпліны ў камандзе і недахопам у гульцоў патрыятызму.

Федэрацыя сумесна з міністэрствам спорту складзе кодэкс нормаў паводзінаў і скліча новую нацыянальную каманду», — гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?