Дырэктар канцэрна «Таёта» Акіо Таёда абвесціў на прэс-канферэнцыі ў Токіё, што 436000 новых аўто, у тым ліку апошняя мадэль Prius, будуць адкліканыя: выявіўся брак у тармазой сістэме, паведамляе BBC.

Prius быў лідэрам продажаў у Японіі ў 2009 годзе. Адкліканне тычыцца Prius-аў трэцяга пакалення, сабраных да 27 студзеня 2010 года. Былі скаргі ўладальнікаў машын на тое, што тармазы перастаюць працаваць на благой дарозе.

Спецыялісты «Таёты» лічаць, што гэта праблема праграмнага забеспячэння.

Toyota Prius 2010 года выпуску прадаюцца і ў Беларусі і каштуюць каля 30 тысяч даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?