Для лукашэнкаўцаў бел-чырвона-белы сцяг дублюе матэрыялы
БНФ «Адраджэнне» атрымала адказ на свой зварот з прапановай надаць бел-чырвона-беламу сцягу статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Грамадзкая арганізацыя БНФ «Адраджэньне» атрымала адказ на свой зварот да Беларускай рэспубліканскай рады па пытаньні гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры з прапановай надаць бел-чырвона-беламу сьцягу статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці.
У адказе паведамляецца, што «зьмест прапановы дублюе прадстаўленыя раней матэрыялы і ня ўтрымлівае вынікаў новых дасьледаваньняў».
У 2008 годзе з аналягічнай прапановай у Міністэрства культуры зьвяртаўся кіраўнік камісіі Партыі БНФ па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антон Астаповіч. Адмову надаць статус гісторыка-культурнай спадчыны бел-чырвона-беламу сьцягу Міністэрства культуры тады патлумачыла «недастатковай аргумэнтацыяй і дакумэнтальнай абгрунтаванасьцю».
Радыё «Свабода»
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ