Але вінаваціць у гэтым варта не беларускіх прадпрымальнікаў, а галандскіх пастаўшчыкоў.
Як тлумачаць спецыялісты, у гэты перыяд — напярэдадні Дня ўсіх закаханых і 8 Сакавіка — яны штучна павялічваюць адпускныя цэны на ружы і вазоны, бо інакш бы не далі б рады попыту. У Беларусі не падаражаюць толькі гваздзікі.
— Сапраўды, напярэдадні 14 лютага ў Галандыі павышаецца прайс на чырвоную ружу, на квітнеючыя вазоны. І не таму, што яны нейкія асаблівыя,
а калі гэтага не рабіць, то тамтэйшыя пастаўшчыкі не справіліся б у гэты перыяд з попытам,— пракаментаваў сітуацыю Уладзіслаў, менеджэр адной з найбуйнейшых менскіх гуртовых кветкавых кампаній. — Адпаведна, беларускім рознічным прадаўцам ў выніку таксама даводзіцца павышаць цэны на тавар, інакш яны не пакрывалі б выдаткі. Хоць некаторыя прадпрымальнікі ў гэты перыяд нацэнку ўсё‑ткі памяншаюць, каб захаваць прымальныя цэны для пакупнікоў.
Калі ў перыяд да святаў галандская ружа, 70 сантыметраў удоўжкі, каштавала 10—12 тысяч рублёў,
то ў перыяд 14 лютага — 8 сакавіка яна будзе каштаваць 15—18 тысяч.
Галандская хрызантэма будзе прадавацца па 9—10 тысяч (да гэтага — 7—8 тыс.). Галандскія цюльпаны — па 5—6 тысяч.
Шараговым пакупнікам таксама прапаноўваюцца эквадорскія ружы ці беларускія цюльпаны, па цэнах, якія значна ніжэй, чым на прадукцыю з Галандыі. Тым не менш, як адзначаюць спецыялісты, з галандскімі гатункамі іх не параўнаць (тычыцца і формы бутонаў, і колеру, і трываласці).
Не падаражэе ў святочны перыяд толькі гваздзік.
Асноўныя пастаўшчыкі гэтых кветак — гэта Калумбія і Турцыя. А яны трымаюць у працягу года на свой тавар адну і тую ж цану.