Пра гэта паведаміла сёння журналістам у Мінаблвыканкаме старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. Яна прымае ўдзел у семінары‑нарадзе са старшынямі і сакратарамі тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій, начальнікамі аддзелаў арганізацыйна‑кадравай і ідэалагічнай работы рай‑ і гарвыканкамаў Мінскай вобласці.

Да гэтага часу рэгіёны павінны вызначыць месцы, дзе забараняецца правядзенне пікетаў па зборы подпісаў. «У цэлым такія месцы вызначаны. Але ў выканкамаў ёсць яшчэ час — на гэтым тыдні яны могуць прыняць рашэнні. Менавіта 14 лютага пачнецца вылучэнне кандыдатаў, і мы ўбачым першых зборшчыкаў подпісаў», — адзначыла Лідзія Ярмошына.

Яна ўдакладніла, што месцы, дзе забаронена праводзіць пікеты, вызначаюць мясцовыя ўлады. Калі да 14 лютага такія спісы не з’явяцца, гэта будзе азначаць, што пікетаванне дазволена ўсюды.

Пікетаванне – грамадская акцыя, і адна з галоўных яе прыкмет – гэта статычнасць, таму што пікет павінен быць нерухомым. Ініцыятыўная група кандыдатаў у дэпутаты мае права ўстанаўліваць інфармацыйныя стэнды, размяшчаць на іх друкаваную прадукцыю і інфармаваць выбаршчыкаў аб сваім кандыдаце. Аднак ім забаронена раздаваць лістоўкі або іншы друкаваны матэрыял.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?