Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ГУУС па Маскоўскай вобласці затрымалі 20‑гадовага грамадзяніна Беларусі, за арганізаваны ім «занятак прастытуцыяй на 18 кіламетры Яраслаўскай шашы», паведамляе прэс‑служба ГУУС вобласці.
Як паведамляецца ў прэс‑рэлізе,
«пад кіраўніцтвам гэтага грамадзяніна працавалі 8 дзяўчат лёгкіх паводзінаў».
Высветлілася, што затрыманы ўжо меў некалькі судзімасцяў у сябе на радзіме. Акрамя таго, 20‑гадовы зламыснік знаходзіўся ў міжнародным вышуку за серыю махлярстваў у Беларусі.