10 лютага споўнілася 127 гадоў з дня нараджэння Станіслава Булак-Балаховіча — генерала Беларускае Народнае Рэспублікі.

«Белсат» разам з ініцыятываю «Беларуская нацыянальная памяць» запрашаюць на прэм’ерны паказ дакументальнага фільма пра Станіслава Булак-Балаховіча. Стужку «Генерал няскончанай вайны» стварыў у 2009 годзе рэжысёр Сяргей Ісакаў, сцэнарый напісаў Уладзімір Халіп. Аўтары першага ў гісторыі фільма пра Балаховіча шукаюць адказаў на пытанні, кім насамрэч быў, за што змагаўся і як загінуў генерал, чый лёс звязаны з гісторыяй беларусаў і палякаў.

Прэзентацыя фільма адбудзецца 12 лютага, у пятніцу, у «Collegium Civitas» (аўдыторыя, А, XII паверх, Pałac Kultury i Nauki, plac Defilad 1, Warszawa, уваход ад вул. Маршалкоўскай). Пачатак, а 18-й гадзіне.

Працягласць фільму 60 хв. Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?