Сучасны Львоў, які за сваю багатую гісторыю перажыў нямала зменаў уладаў і гаспадароў, прыкметна адрозніваецца ад сваіх еўрапейскіх калегаў з падобным лёсам.

 Сціплая абаяльнасць.

Сціплая абаяльнасць.

 Мастацкія галерэі ў цэнтры гораду на кожным кроку.

Мастацкія галерэі ў цэнтры гораду на кожным кроку.

 Стары горад, старыя аўто.

Стары горад, старыя аўто.

 Натоўпы турыстаў знікаюць з вуліц гораду толькі апоўначы.

Натоўпы турыстаў знікаюць з вуліц гораду толькі апоўначы.

 Армянская царква.

Армянская царква.

 У Львове шануюць Бандэру.

У Львове шануюць Бандэру.

 Кавярня «Мазох». Тут могуць пачаставаць не толькі півам.

Кавярня «Мазох». Тут могуць пачаставаць не толькі півам.

 У «Крыіўцы» можна сфатаграфавацца з кулямётам.

У «Крыіўцы» можна сфатаграфавацца з кулямётам.

 У рэстаране «Газавая лямпа».

У рэстаране «Газавая лямпа».

Сталіца Галіччыны мае адну вельмі прывабную асаблівасць: тут літаральна кожны можа знайсці хоць штосьці на свой густ. Вузкаватыя вулкі, якія павуцінай выткалі стары горад, — аддушына для аматараў архітэктуры. Апараты з газаванай вадой ды ўвабраныя ў дрэва тэлефонныя будкі — для тых, хто думкамі ў савецкім мінулым. Хоць да савецкай спадчыны стаўленне тут вельмі асаблівае. Каб у гэтым упэўніцца, неабходна зайсці ў цьмяны пад’езд па адрасе Рынкавы пляц, 14. Тут вам прапануюць выгукнуць пароль і нальюць медавухі. Толькі тады вы трапіце ў легендарную «Криївку» — стылізаваны пад падпольную кватэру байцоў Украінскай Паўстанцкай Арміі рэстаран. Увогуле, Львоў не цураецца сваёй гісторыі, а выкарыстоўвае яе напоўніцу. Не забываючы пры гэтым не толькі зарабляць на імёнах сваіх знакамітых жыхароў — ад аўстрыйскага пісьменніка Захера-Мазоха да венгерскага вынаходніка Яна Зега, аўтара знакамітай газавай лямпы, але і штораз падкрэсліваць — гэта наша, украінская гісторыя.

Ад Уроцлава ці Вільні Львоў адрознівае адсутнасць прычасанасці і бляску. Магчыма, справа ў розных фінансавых магчымасцях, але гэта, бадай, толькі дадае гораду непаўторнага шарму і сапраўднасці. Жыхары Львова шануюць свой горад. Кожную яго драбніцу — рыпучыя драўляныя лесвіцы з бліскучымі парэнчамі ў пад’ездзе, каваныя краты на вентыляцыйных люфтах у падмурках камяніцаў, старыя дрэвы ў атачэнні немаладых таксама дамоў.

І, нарэшце, мова. Расійскую ў Львове пачуеш хіба толькі ад турыстаў. Па-ўкраінску гавораць усе — ад малога да старога, міліцыянты і таксоўшчыкі. І нават неахайнага выгляду маладзёны ў трэніках. Мы пра гэта пакуль толькі марым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?