З пачатку студзеня па сёння практычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі ні разу не было адлігі.

Такая з’ява бывае ў нашай краіне даволі рэдка — прыкладна раз у 20 гадоў, паведаміла начальнік аддзела клімату Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Алена Камароўская.

Зімой 1995—1996 гадоў адлігі не было ні разу. Гэта была адзіная такая зіма за ўвесь перыяд метэаназіранняў, адзначыла спецыяліст.

Першы зімовы месяц гэтага года па тэмпературным рэжыме наблізіўся да кліматычнай нормы. Аднак снежань быў вельмі кантрастны — анамальна цёплае надвор’е чаргавалася з халодным. Былі адзначаны рэкорды па максімальнай тэмпературы паветра, у прыватнасці 2 снежня на метэастанцыі пасёлка

Акцябрскі Гомельскай вобласці было зафіксавана плюс 13 градусаў.

Сярэдняя тэмпература ў студзені склала мінус 11,5 градуса, што ніжэй за кліматычную норму на 4,8 градуса. Такога халоднага надвор’я ў студзені пасля 1987 года ў Беларусі не адзначалася ні разу. Хоць да перыяду пацяплення, які пачаўся ў 1989 годзе, такія і больш нізкія тэмпературы рэгістраваліся раз у пяць гадоў.

Гэтай зімой самая нізкая тэмпература паветра зафіксавана 27 студзеня

на метэастанцыі Езярышча Віцебскай вобласці — мінус 32,6 градуса.
З пачатку зімы ў Мінску ўжо налічваецца 29 дзён з сярэднясутачнай тэмпературай паветра 10 градусаў марозу і ніжэй.

Столькі марозных дзён запар у Беларусі апошні раз назіралі пятнаццаць гадоў таму. Зімой 1995‑1996 гадоў налічвалася 33 дні з такой нізкай тэмпературай. Апошні раз працяглы перыяд маразоў назіраўся ў 2002‑2003 гадах. Аднак тады тэмпературны рэжым быў больш няўстойлівы і назіраліся адлігі.

Алена Камароўская таксама адзначыла, што для зімы сёлета характэрны моцныя снегапады. Максімальная вышыня снежнага покрыва на метэастанцыі Касцюковічы складае 47 см, а на большай частцы тэрыторыі краіны яна вагаецца ад 30 см да 40 см.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?