Віцэ‑прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн лічыць становішча ў Пакістане асноўным клопатам амерыканскай вонкавай палітыкі.

Выступаючы ў эфіры тэлеканала CNN, Байдэн сказаў, што становішча ў Пакістане

непакоіць яго ў большай ступені, чым становішча ў Афганістане, Іраку і развіццё падзей вакол ядзернай праграмы Ірана.

Паводле віцэ‑прэзідэнта ЗША, Пакістан — гэта буйная краіна з ядзернай зброяй, у якой, як ён сказаў, дэмакратыя «не дзейнічае ў поўнай меры».

Звяртаючыся да іранскай ядзернай праграмы, Байдэн адзначыў, што ў выпадку авалодання Тэгеранам нават невялікім ваенным ядзерным патэнцыялам гэта, магчыма, падштурхне Саудаўскую Аравію, Егіпет і Турцыю да набыцця ядзернай зброі. Тады, па словах Байдэна, сітуацыя ў рэгіёне можа дэстабілізавацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?