Пракуратура Фрунзенскага раёна Мінска праводзіць праверку па факце гібелі 16‑гадовай школьніцы.
Як паведамілі ў пракуратуры горада, няшчасны выпадак адбыўся прыкладна ў 14 гадзін 10 лютага.
Прымаючы ванну, дзяўчына спрабавала мокрымі рукамі дастаць з‑за пральнай машыны нейкія лазневыя прыналежнасці.
Судакрануўшыся з металічнай дэталлю, яна атрымала ўдар токам.
Калі ў ваннай стала ціха, занепакоіўся бацька дзяўчыны. Ён ускрыў пакой, калі дачка была яшчэ жывая,
аднак выратаваць школьніцу брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі, якая прыбыла, не ўдалося.