Нашаніўка з Залесся Дар'я Ліс не бавіцца палітыкай ( і так усё ясна), Дар'я Ліс займаецца вайной па захопе ўлады. Крыжовы паход супраць усіх сваіх залежнасцяў: збыткоўных прывязанасцяў, фізічнай абмежаванасці, душэўных слабасцяў і няшчырых памкненняў.

«Вясновы джаз» — Дэкларацыя аб незалежнасці і вайна за гэтую незалежнасць адначасова. Я, Дар'я Ліс, хачу буць сама сабой. Хачу калі не адразу, дык хутка, і ўсё-усенькае: пісаць, піць каву, пабачыць Парыж. Я хачу, каб сама сабой была мая краіна: горад за горадам, сэрца за сэрцам.

І агонь! Па шэрай з дажджом краі, па зачарнелых душах. Перападзе і флагману, крывадушнай сталіцы.

Першая кніга — улада захоплена, толькі б утрымалася...

«Вясновы Jazz» Дар'і Ліс гуртуе ўсіх прыгожых і нязгодных.

Дар'я Ліс. Вясновы Jazz. Вершы, апавяданні. Гародня: «Гарадзенская Бібліятэка», 2008, — 57с., 200 ас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?