Паводле суддзі, звесткі, якія распаўсюдзіла БТ пра прастытутак, паўтараліся ў інтэрнэце і таму не з’яўляюцца абразай.

Суд Першамайскага раёна Мінска палічыў, што няма падставаў, каб задаволіць пазоў. Паводле суддзі, звесткі, якія распаўсюдзіла БТ, паўтараліся ў інтэрнэце і таму не з’яўляюцца абразай.

12 лютага на судовае паседжанне не прыйшлі Юры Пракопаў і Георгі Дзмітрук. Іх інтарэсы прадстаўлялі юрысты. Прадстаўнік Георгія Дзмітрука Раман Змітрук пацвердзіў патрабаванні, а юрысты БТ не прызналі пазову.

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Георгі Дзмітрук патрабаваў абвяржэння звестак, распаўсюджаных у праграме «Панарама тыдня» ад 13 снежня 2009 года, а таксама кампенсацыі маральнай шкоды. У рэпартажы Юры Пракопаў скарыстаў нібыта інфармацыю з Інтэрнэту, спаслаўшыся на ананімныя крыніцы. Паводле гэтых крыніцаў, Дзмітрук нібыта карыстаўся паслугамі прастытутак і своечасова не расплачваўся з імі.

Георгі Дзмітрук сцвярджаў, што БТ зрабіла сюжэт, каб скампраметаваць сяброў аргкамітэта БХД

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?