Аляксандр Лукашэнка падчас тэлефоннай размовы павіншаваў Віктара Януковіча з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах і выказаў упэўненасць, што добрасуседскія адносіны паміж краінамі будуць дынамічна развівацца на прынцыпах даверу і ўзаемнай павагі.

Пра гэта паведаміла 12 лютага прэс‑служба Партыі рэгіёнаў, якую ўзначальвае Януковіч.

Януковіч «цёпла падзякаваў за віншаванні і запрасіў Аляксандра Лукашэнку на цырымонію інаўгурацыі кіраўніка ўкраінскай дзяржавы».

«Мы гатовы да далейшага ўмацавання братэрскіх і добрасуседскіх адносін паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь», — заявіў Януковіч падчас тэлефоннай размовы з Лукашэнкам.

Прэс‑служба беларускага кіраўніка пра яго размову з Януковічам пакуль не паведамляла.

Паводле папярэдніх звестак, у другім туры прэзідэнцкіх выбараў 7 лютага Януковіч набраў 48,95% галасоў, прэм’ер‑міністр Юлія Цімашэнка — 45,47%. Супраць абодвух кандыдатаў прагаласавала 4,36% выбаршчыкаў. Канчатковыя вынікі выбараў павінны быць аб’яўлены да 17 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?