У Еўропе сёння «фактычна няма іншай краіны, дзе было б менш дэмакратычнага развіцця, чым у Беларусі». Такое меркаванне выказаў новы кіраўнік Фонду Конрада Адэнаўэра, экс-старшыня Еўрапарламента, еўрадэпутат Ханс-Герт Пётэрынг. Пётэрынг сказаў, што прыехаў у Беларусь, каб падтрымаць дэмакратычныя рухі, якія выступаюць за свабодную і прававую Беларусь. «Было б няправільна закрыцца ў шчаслівай Германіі і Еўрасаюзе, атрымліваць асалоду ад свабоды і дэмакратыіі забыць пра тых, хто жыве не ў свабодным грамадстве», — заявіў нямецкі палітык.

Пётэрынг адзначыў, што падчас візіту ў Мінск 11–13 лютага «пераканаўся ў думцы, што ў Беларусі аўтарытарны рэжым і дэмакратычным сілам вельмі складана свабодна развівацца». Ён раскрытыкаваў той факт, што партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя адмоўлена ў рэгістрацыі. «Гэта яшчэ адно сведчанне рэпрэсій, прычым напярэдадні выбараў у мясцовыя саветы ў красавіку, якія могуць стаць важным крокам да дэмакратыі», — лічыць кіраўнік Фонду Адэнаўэра.

Нямецкі палітык выказаў надзею, што Фонд атрымае магчымасць адкрыць бюро ў Мінску. Цяпер беларускія праекты рэалізуюцца праз Вільнюс.

«Я ўпэўнены, гэты рэжым не можа застацца адзіным аўтарытарным у Еўропе, калі мы падтрымаем дэмакратычны рух. А я менавіта для гэтага і прыехаў», — сказаў Пётэрынг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?