У Аўстраліі 60‑гадовая жанчына падверглася нападу акулы.

Падзі Трумбал нырала з маскай ля выспаў Уітсандэй ля ўзбярэжжа штата Квінсленд. Акула некалькі разоў схапіла яе,

аднак смелая жанчына пачала адбівацца ад яе нагамі і некалькі разоў ударыла кулаком па носе.

Нырчыха была выратавана экіпажам шпацырнага судна.

Жанчына страціла шмат крыві, але ніводная са шматлікіх ран не з’яўляецца небяспечнай. Дактары кажуць, што нямногія выжываюць пасля такіх нападаў акул.

Нагадаем, што два тыдні таму таму 14‑гадовая новазеландка адбілася ад акулы дошкай для сёрфінгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?