Ва ўзросце 89 гадоў на выспе Вялікі Кайман, што ў Карыбскім моры, 14 лютага памёр вядомы брытанскі аўтар дэтэктываў Дзік Фрэнсіс.

 Фота telegraph

Фота telegraph

Паводле словаў прадстаўніка Фрэнсіса, пісьменнік не пакутаваў ад якой‑небудзь пэўнай хваробы — у апошнія гады ён проста слабеў, піша Telegraph.

Дзік Фрэнсіс (сапр. Рычард Стэнлі «Дзік» Фрэнсіс) нарадзіўся 31 кастрычніка 1920 г. у Лоўрэні (Паўднёвы Уэльс). Пачаў сваю кар’еру як жакей, падчас Другой сусветнай — ваенны лётчык.

Па вайне Фрэнсіс вярнуўся ў конны спорт, неаднаразова выйграваў чэмпіянат краіны. Будучы жакеем, ён выйграў больш за 350 скачак.

Потым працаваў спартовым журналістам у «Сандзі Экспрэс»,

а дэбютаваў як пісьменнік у 1957 г. раманам «Спорт каралеваў».

Напісаў 42 раманы, так ці інакш звязаных з тэмай коннага спорту. У прыватнасці, гэта найбольш вядомы на постсавецкай прасторы «Фаварыт», «Апошні бар’ер», «Гульня па правілах», «Папярэдні заезд» ды інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?