Міліцыя затрымала ў Гомелі гастарбайтэраў з Расіі, паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама.
Паводле інфармацыі прэс‑службы, упраўленне па грамадзянстве і міграцыі УУС зацікавілі рэкламныя аб’явы ў Гомелі аб прадастаўленні паслуг, у прыватнасці грузчыкаў. Падчас кантрольнай праверкі высветлілася, што аказваюць гэтыя паслугі грамадзяне без дакументаў, фірма ў Гомелі не зарэгістравана. Пры праверцы аднаго з адрасоў былі затрыманы без дакументаў, якія сведчаць асобу,
пяць грамадзян Расіі, ураджэнцы Армавіра, Варонежа, Валагодскай і Бранскай абласцей.
Зараз яны знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання УУС Гомельскага аблвыканкама. Пасля ўстанаўлення асобы яны будуць дэпартаваныя на радзіму ў пры
0
0
0
0
0
0