Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк сустракаецца сёння ў Варшаве з Аляксандрам Мілінкевічам, каб абмеркаваць з ім сітуацыю вакол непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс.

Сустрэча пачалася а 16‑й гадзіне паводле мінскага часу. Паводле прэс‑службы, за апошнія некалькі тыдняў беларускія ўлады пайшлі на шэраг рэпрэсіўных крокаў адносна актывістаў Саюзу палякаў Беларусі: фірма спадарыні Анжалікі Борыс была аштрафавана на буйную суму грошай, што ставіць яе пад пагрозу ліквідацыі.

Напярэдадні сустрэчы з лідэрам руху «За Свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам Ежы Бузэк сказаў, што Беларусь парушае свае абавязанні як члена АБСЭ, і папярэдзіў адносна наступстваў:

«Беларускія ўлады павінны ўзважыць, якія выгады краіна можа мець ад добрых дачыненняў з Еўрасаюзам, і што яна можа страціць, парушаючы прынцыпы дэмакратыі. Без дэмакратыі Беларусь будзе не ў стане выкарыстаць тыя інструменты падтрымкі, якія ёй прапануюцца ў рамках палітыкі добрасуседзтва Еўрасаюза».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?