Кіраўнік Вярхоўнага народнага сходу Паўночнай Карэі Кім Ён Нам — найбліжэйшы паплечнік камуністычнага лідэра краіны Кім Чэн Іра — заклікаў наладзіць дыялог з ЗША і Паўднёвай Карэяй.
Гэта заява была зроблена ў дзень святкавання 68‑годдзя Кім Чэн Іра, якое праходзіць на фоне чутак пра чарговае пагаршэнне стану яго здароўя.
КНДР у красавіку мінулага года заявіла пра адмову ад перамоваў наконт сваёй ядзернай праграмы. З тых часоў сусветная супольнасць не спыняе спробаў вярнуць Пхеньян за стол перамоваў.