таму што такі ёсць у Расіі. Адбудзецца таксама дэцэнтралізацыя сістэмы племянной гадоўлі — вынікі нарады ў Лукашэнкі.

У Беларусі ствараецца новы дэпартамент «Белсельгаснагляд», які акумулюе ўсе функцыі кантролю ў галіне ветэрынарыі, насенняводства, каранціну і аховы раслін, будзе сачыць за якасцю харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў. Новы дэпартамент будзе ўваходзіць у структуру Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Такое рашэнне Аляксандр Лукашэнка прыняў 16 лютага на нарадзе па ўдасканаленні арганізацыйна-кіраўніцкай структуры Мінсельгасхарча. Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тым факце, што ў сувязі з уступленнем Беларусі ў Мытны саюз трэба фарміраваць кантралюючыя органы, аднатыпныя кантралюючым органам партнёраў па МС.

На разгляд Лукашэнкі былі вынесены праекты трох прававых актаў, якія прадугледжваюць істотныя змяненні арганізацыйна-кіраўнічай структуры Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Як паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сямён Шапіра, аграрны экспарт краіны перавышае $2 млрд. Пашыраецца геаграфія паставак прадукцыі. Так, за 2009 год колькасць краін-імпарцёраў беларускай сельгаспрадукцыі павялічылася з 40 да 63.

Разам з тым у экспартнай дзейнасці перыядычна даводзіцца сутыкацца з прэтэнзіямі да якасці беларускай прадукцыі. Паводле слоў міністра, асноўная частка гэтых прэтэнзій аб’ектыўная і датычыцца ўліку ветэрынарных і санітарных патрабаванняў у краінах, куды пастаўляецца беларуская прадукцыя. Сямён Шапіра таксама расказаў, што ветэрынарныя спецыялісты з Еўрасаюза, якія прыязджаюць у Беларусь, дасканала вывучыўшы тэхналогіі вытворчасці і перапрацоўкі прадукцыі (напрыклад, малака), не маюць сур’ёзных прэтэнзій па якасці, аднак выказваюць заўвагі па арганізацыі ветэрынарнай работы. Як паказвае аналіз сусветнай практыкі, ветэрынарны нагляд ажыццяўляецца незалежнымі структурамі. У Беларусі ж ён часта недастаткова эфектыўны, паколькі праводзіцца службамі, непасрэдна падпарадкаванымі кіраўніцтву сельгаспрадпрыемстваў. Выдзяленне ж самастойнай і незалежнай кантралюючай структуры, на думку міністра, дасць магчымасць надаць гэтай рабоце неабходную аб’ектыўнасць.

Адзіная заўвага была зроблена губернатарам Брэсцкай вобласці Канстанцінам Сумарам, які прапанаваў перадаць новы дэпартамент у непасрэднае падпарадкаванне ўраду. Аднак Лукашэнка пакуль не бачыць неабходнасці ў вывадзе гэтага органа з сістэмы Мінсельгасхарча, хоць і не выключае гэтага ў далейшай перспектыве.

Вялікую палеміку сярод прысутных выклікалі прапановы па зліццю аб’яднанняў «Галоўжыўпрам» і «Белптушкапрам» і змяненне формы ўласнасці аб’яднанняў, якія вырашаюць задачы племянной справы і насенняводства.

Прэзідэнт лічыць, што зліццё аб’яднанняў «Галоўжыўпрам» і «Белптушкапрам» дарэчнае і не патрабуе асаблівага абмеркавання. «Гэта можна лічыць унутранай справай Мінсельгасхарча, якая знаходзіцца ў рэчышчы вырашэння задач па скарачэнні кіраўнічага апарату і дэбюракратызацыі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Перадача ж з рэспубліканскай уласнасці ў камунальную аб’яднанняў, якія вырашаюць задачы племянной справы і насенняводства, патрабуе асаблівай увагі, лічыць Лукашэнка.

Прапановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання датычыліся перадачы часткі арганізацый, якія ўваходзяць у склад ДА «Белплемжыўаб’яднанне» і РА «Белнасенне», абласцям. Як адзначыў Сямён Шапіра, у многіх сельгасарганізацый гэтых аб’яднанняў нізкія вытворчыя і эканамічныя паказчыкі, слабая матэрыяльна-тэхнічная база, складанае фінансавае становішча, што ў выніку не дазваляе забяспечыць вытворчасць племянных жывёл і высокапрадукцыйнага насення. Да таго ж на аператыўнасці кіравання прадпрыемствамі негатыўна адбіваецца іх тэрытарыяльная раскіданасць па рэгіёнах.

Міністр лічыць, што перадача большай часткі аб’яднанняў у веданне мясцовых органаў улады створыць пэўныя магчымасці для больш рацыянальнага размеркавання сродкаў дзяржаўнай падтрымкі, угнаенняў, сродкаў аховы раслін, тэхнікі і паліва.

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіл Мясніковіч падтрымаў ініцыятывы міністра.

Губернатары ж прапаноўвалі пайсці далей, напрыклад, поўнасцю ліквідаваць арганізацыі «Галоўжыўпрам» і «Белптушкапрам», перадаўшы прадпрыемствы цалкам у веданне кіраўніцтва абласцей. Такая ж думка была выказана і адносна тых прадпрыемстваў племянной жывёлагадоўлі, якія прапаноўвалася пакінуць у сістэме і пад кіраўніцтвам Мінсельгасхарча.

Падагульняючы абмеркаванне, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што большая частка прадпрыемстваў Мінсельгасхарча павінна быць аддадзена ў кіраванне губернатарам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?