Белтэлерадыёкампанія атрымала на адборачны тур «Еўрабачання‑2010» 40 каштоўных бандэролей,

паведаміў намеснік старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі Аляксандр Мартыненка.

Але песень, прадстаўленых на суд фокус‑групы, значна больш, паколькі асобныя заяўкі ўключаюць па некалькі кампазіцый. Напрыклад, у адной з заявак 9 твораў.

Прадставіць Беларусь на конкурсе «Еўрабачанне‑2010» хацелі б артысты з

Беларусі, Расіі, Польшчы, Чэхіі, Ірландыі, Іспаніі, Ісландыі, Аўстраліі.

Фокус‑група ў складзе прадстаўнікоў Першага канала, «Лада», СТВ, тэлеканала АНТ пачала праслухоўваць заяўкі. Плануецца, што

на наступным тыдні стане вядома імя канкурсанта ад Беларусі, а таксама рэзервовага выканаўцы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?