Курс даляра ЗША ў Беларусі паводле вынікаў праведзеных 18 лютага біржавых таргоў вырас на 7 рублёў і дасягнуў 2.912 рублёў, што з’яўляецца новым гістарычным максімумам.

Паводле звестак БВФБ, у таргах далярам удзельнічалі 23 банкі. Аб’ём здзелак склаў 15 млн. 375 тыс. (попыт — 15 млн. 375 тыс., прапанова — 4 млн. 738 тыс.)

У таргах расійскім рублём удзельнічала 27 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 316 млн. 2 тыс. (попыт — 293 млн. 947 тыс., прапанова — 316 млн. 2 тыс.), а курс знізіўся на 0,21 рубля і склаў 96,70 беларускага рубля за адзін расійскі.

У таргах еўра ўзялі ўдзел 26 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 12 млн. 272 тыс. (попыт — 12 млн. 272 тыс., прапанова — 12 млн. 602 тыс.), а курс знізіўся на 51 рубель

і склаў 3.950 рублёў за еўра.

У адносінах да валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель умацаваўся на 0,42% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.036,12 рублёў супраць 1.040,50 рублёў днём раней.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка ўмацаваўся на 0,01%. Пры гэтым да даляра ЗША ён знізіўся на 1,71%, да расійскага рубля знізіўся на 2,16%, да еўра — умацаваўся на 3,80%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?