Я шмат у чым згодны з Кастусём Траўнем ("Нашы дзяўчаты абсяралі"«НН», №46).

Але міты ня могуць быць надзейным апірышчам, бо міты — гэта тое, чаго не было. «Як толькі ідэалы, міты СССР былі зруйнаваны — дзяржава разбурылася». Я сказаў бы інакш: СССР разбурыўся — яго ідэалы, міты занадта разыходзіліся з рэчаіснасьцю.

Галоўнай задачай беларускіх адраджэнцаў зьяўляецца сёньня не стварэньне мітаў аб мінулым, а барацьба за заўтрашні дзень нацыі. Калі ў нас будзе нармальная дзяржава, здольная забясьпечыць дабрабыт і нацыянальную сьвядомасьць грамадзян, нікому з нармальных людзей ня прыйдзе ў галаву яе «абсяраць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0