Пра гэта заявіў сёння начальнік галоўнага ўпраўлення валютнага рэгулявання і валютнага кантролю Нацбанка Беларусі Анатоль Мароз на пашыраным пасяджэнні пастаяннага камітэта пры Кансультатыўнага савета па замежных інвестыцыях пры Савеце міністраў Беларусі.
Як адзначыў прадстаўнік Нацбанка, дэвальвацыя беларускага рубля ў 2010 годзе праходзіць у рамках Асноўных напрамкаў грашова‑крэдытнай палітыкі. «Мы падпісалі пагадненне з Міжнародным валютным фондам, — сказаў Анатоль Мароз. — МВФ штоквартальна прыязджае, усё адсочвае.
Мы не маем права адыходзіць ад запланаваных плюс‑мінус 10%.
Таму рэзкай дэвальвацыі, якая была прапанавана МВФ ў 2009 годзе (давялося яе правесці ), не будзе».
0
0
0
0
0
0