21 лютага — Дзень роднай мовы.

International Mother Language Day заснаваны рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з 2000 года. Мэта святкавання — абарона моўнай і культурнай разнастайнасці.

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў сярод сённяшніх прыярытэтаў арганізацыі вызначае барацьбу за прысутнасць мовы ў сферы адукацыі. Колькасць беларускамоўных вучняў у сярэдніх школах падала апошнія гады. Дагэтуль не ўдалося дабіцца стварэння цалкам беларускамоўнага ўніверсітэта.

У той жа час яго пацешылі вынікі сацыялагічных даследаванняў лабараторыі «Новак».

«Большая частка грамадства мае выразна пазітыўнае стаўленне да беларускай мовы.
Гэты момант трэба замацаваць. Яшчэ 20 гадоў — і мы пераможам», — падсумаваў Трусаў.

У бліжэйшых задачах ТБМ — годна а

дсвяткаваць гадавіну Грунвальдскай бітвы і дамагчыся прызначэння беларускмоўнага міністра адукацыі.

Што варта зрабіць у Дзень роднай мовы беларусам, якія не ўжываюць мову штодзённа? «У гэты дзень трэба хоць штосьці зрабіць па‑беларуску: даслаць беларускамоўную паштоўку, падпісацца на беларускамоўнае выданне ці паразмаўляць выключна на роднай мове на вуліцы. Праблема беларусаў — вялікая пустэча паміж жаданнем і жыццём».

Вольга Жарнасек

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0