Па ініцыятыве Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і Нававаградскага райвыканкама распачынаецца агульнанацыянальная кампанія па рэстаўрацыі (кансервацыі) аднаго з найважнейшых помнікаў Беларусі, калыскі Вялікага Княства Літоўскага — Наваградскага замка.

У межах акцыі прадугледжаны збор сродкаў на рэстаўрацыйныя працы шляхам пералічэння іх з рэспубліканскага, абласнога, раённага бюджэтаў, правядзення шэрагу тыражоў латарэі «Скарбніца», а для прыватных ці карпаратыўных ахвяраванняў адкрыты пазабюджэтны мэтавы рахунак аддзела культуры Наваградскага райвыканкама.

Дык падтрымаем жа супольную акцыю «Рэстаўрацыя Наваградскага замка». Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры заклікае прыняць удзел у рэспубліканскай латэрэі «Скарбніца» і пералічваць грошы на святую справу захавання і рэстаўрацыі нашай спадчыны. Будзьма разам! Будзьма беларусамі!

Розыгрыш прызавога фонду латарэі «Скарбніца»: 22 красавіка 2010 г.

Для збору ахвяраванняў:Разліковы рахунак аддзела культуры Наваградскага райвыканкама №3632000001310 у АСБ «Беларусбанк» код 698 г. Наваградак, УНП 500031377 з адзнакай «На рэстаўрацыю Наваградскага замка».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?