Зараз 1/8 фінала наша зборная згуляе з камандай Швейцарыі.

Зборная Нямеччыны саступіла нашым з лікам 3:5 (1:1, 0:1, 2:3).

Шайбы закінулі:

0-1. Зайдэнбэрг (Штурм, Гоц), 05:39-бол
1-1. Угараў, 10:43
2-1. Калюжны (Касціцын, Стасенка), 28:36
3-1. Касціцын (Кальцоў), 51:10
3-2. Трып (Ранкель), 51:49
3-3. Гоц, 52:10
4-3. Салей (Калюжны, Касціцын), 54:36-бол
5-3. Калюжны (Кальцоў, Касціцын), 58:45

Незалежна ад выніку астатніх матчаў, зборная Беларусі заняла ў зводным рэйтынгу-табліцы 9-е месца, а гэта азначае, што ў кваліфікацыі плей-оф (1/8 фіналу) сустрэнецца са зборнай Швейцарыі, якая таксама датэрмінова заняла 8-е месца.

У суботу Швейцарыя ледзь-ледзь перамагла Нарвегію ў овертайме - 5:4.

Такім чынам матч Беларусь - Швейцарыя пройдзе па мінскім часе ў сераду 24 лютага, пачатак а 7-й раніцы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?