У Мінску ў Чырвоным касцёле прайшла ІІІ Агульнанацыянальная дыктоўка. Прымеркавана яна да Міжнароднага дня роднай мовы.
Пісалі яе па тэксце прадмовы Уладзіміра Караткевіча да кнігі «Памяць зямлі беларускай».
Жадаючых не было шмат, але і ў адным пакоі яны не маглі змясціцца. Сярод тых, хто ў гэты дзень прыйшоў падтрымаць беларускую мову, былі замежныя дыпламаты. Пасол Швецыі Стэфан Эрыксан і пасол Украіны Ігар Ліхавы.
Па словах старшыні Таварыства беларускай мовы Алега Трусава, удзел у сённяшняй дыктоўцы прынялі сябры больш як трыццаці грамадскіх арганізацый.
Тыя, хто не змог праверыць свае веды па роднай мове, маюць шанец зрабіць гэта пазней.
Наступныя дыктоўкі пройдуць 15 сакавіка, у дзень Канстытуцыі, а таксама на ўгодкі абвяшчэння незалежнасці БНР — 25 сакавіка.
Удзел у дыктоўцы ўзялі сябры трыццаці грамадскіх арганізацый.
Пасол Украіны Ігар Ліхавы.
Аўтар гэтых радкоў зрабіў у дыктоўцы адну памылку.