Вучаніца сёмага класа была дастаўлена 20 лютага ў Мсціслаўскую цэнтральную раённую бальніцу з рознымі траўмамі.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама, следча‑аператыўнай групай устаноўлена, што прыкладна суткі таму 14‑гадовая жыхарка райцэнтра пацярпела ў выніку падзення снегу з даху трохпавярховага будынка.

Праверку праводзіць Мсціслаўскі РАУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?