Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка адказаў на ліст прэзыдэнта Леха Качыньскага. Пра гэта паведамляе польскае прэсавае агенцтва ПАП.

Пра адказ паведаміла ў аўторак беларускае пасольства ў Варшаве. Лукашэнка адказаў на ўсе пытанні прэзідэнта Польшчы і выказаў надзею на тое, што паміж дзвюма краінамі будзе адбывацца прыязны і добрасуседскі дыялог.

У сваім лісце да Лукашэнкі Качыньскі выказаў занепакоенасць тым, што ў Беларусі ўзмацняецца ціск супраць Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс, які не прызнаецца беларускімі ўладамі. Качыньскі звярнуў увагу на абавязковасць забеспячэння правоў чалавека, пры гэтым спаслаўся на міжнародныя абавязкі Беларусі і на дамову паміж Польшчай і Беларуссю.

Свой ліст Лех Качыньскі даслаў 16 лютага. Адказ А.Лукашэнкі датаваны 20 лютага, паведамляе ПАП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?