«Размеркаванне для студэнтаў ВНУ на сённяшнім этапе — добрая рэч»,

— заявіў старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова‑тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч, выступаючы 23 лютага ў Мінску на пашыраным пасяджэнні камісіі.

«Студэнт ведае, што атрымае першае працоўнае месца, няхай і не з завоблачнай зарплатай. Але гэта будзе добры вопыт прафесійнай дзейнасці пасля заканчэння ВНУ», — лічыць ён.

Здановіч паведаміў, што ў праекце Кодэкса аб адукацыі, які рыхтуецца ў Палаце прадстаўнікоў да разгляду ў другім чытанні, утрымліваецца норма, у адпаведнасці з якой абавязкова размяркоўвацца будуць студэнты мэтавай формы навучання, а таксама тыя, хто палову і больш чым ўвесь тэрмін вучыўся за кошт бюджэту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?