24 лютага пачаўся афіцыйны візіт у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты міністра ўнутраных спраў Беларусі Анатоля Куляшова.
Як паведамілі ў беларускім міліцэйскім ведамстве, запланаваны перамовы Куляшова ва ўрадзе і МУС ААЭ. Гаворка пойдзе аб стане і перспектывах далейшага супрацоўніцтва дзвюх краін у барацьбе са злачыннасцю, узаемадзеянні міністэрстваў унутраных спраў.
Візіт Куляшова ў ААЭ будзе доўжыцца да 27 лютага.
0
0
0
0
0
0