Галоўны трэнер зборнай Беларусі Міхаіл Захараў адзначыў, што яго пацешыў выступ сваёй каманды на Алімпіядзе, заявіў, што беларусы стануць адкрыццём чэмпіянату свету‑2010, а таксама пажадаў удачы расійскай камандзе ў чвэрцьфінале з Канадай.

«Мы зрабілі немагчымае за тыя некалькі дзён, што працавалі разам. Да хлопцаў у мяне прэтэнзій няма ніякіх. Усе свае шайбы мы закінулі ў контратаках. Ніхто столькі не забіў, колькі мы.

Усе ў шоку ад нашай гульні, ад яе прыгажосці.

Усе мне пра гэта гавораць. Спытайце любога трэнера канадскага ці яшчэ каго. Ніводны з іх не сказаў, што мы дрэнна гуляем. Бенгт‑Оке Густафсан [трэнер зборнай Швецыі —НН] мяне пяць разоў павіншаваў. А добразычліўцы ў нашай краіне знойдуцца заўсёды …

(…)

На чэмпіянаце свету ў Германіі [у траўні 2010] Беларусь будзе ў прызёрах.

Мінскаму «Дынама» засталіся тры матчы [у рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі -- НН], і потым гульцы будуць вольныя. Мы з трэнерам па АФП іх падрыхтуем. Часу будзе дастаткова. Я знайду рычагі і асабіста буду кантраляваць іх.

На Алімпіядзе хварэю толькі за Расію. Я сам адтуль [Захараў нарадзіўся ў 1962 г. у горадзе Усць-Каменагорск (Казахстан)], гуляў у свой час за зборную СССР. Трэба ўсім даказаць,

што наш хакей самы найлепшы ў свеце.

Усе расійскія трэнеры — мае сябры. Расія нам заўсёды дапамагае ў футболе.

А у канадцаў зусім не працуе галава, у іх мазгоў не хапае.
Яны нават каляндар не змаглі нармальна скласці.
Думалі яны будуць першыя, а ў выніку самі трапілі ў гэта г...
Буду вельмі рады, калі яны прайграюць. Буду самым шчаслівым чалавекам на Зямлі», — рэзюмаваў Захараў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?