Ва Узбекістане псіхолаг і кіраўнік няўрадавай арганізацыі «Ізіс» Максім Папоў прысуджаны да сямі гадоў зняволення, паведамляе «Фергана.Ru».
Прысуд быў вынесены яшчэ ў верасні мінулага года, аднак пра гэта стала вядома толькі нядаўна.
Пры падтрымцы UNIСEF і PSI Central Asia Папоў выдаў кнігу аб прафілактыцы ВІЧ і СНІДу. Аднак Ташкенцкі суд па крымінальных справах прызнаў яе супрацьзаконнай, зазначыўшы,
што яна прапагандуе ўжыванне наркотыкаў.
У выніку псіхолаг прысуджаны да доўгага зняволення і адбывае тэрмін у калоніі агульнага рэжыму.