Эпатажны блогер Яўген Ліпковіч ідзе ў дэпутаты. Выбары дэпутатаў у мясцовыя саветы адбудуцца праз два месяцы — 25 красавіка.

І калі адзін з мандатаў будзе выдадзены на прозвішча «Ліпковіч», то сумаваць Мінгарсавету дакладна не давядзецца.
А ў Ліпковіча ўжо ёсць досвед палітычных перамогаў: змагаючыся два гады таму за вяртанне дыетычнага кефіру на паліцы крамаў, ён дайшоў ажно да віцэ-прэм’ера Івана Бамбізы. Галоўная мэта яго сёлетняй палітычнай кампаніі — захаваць Севастопальскі парк у Мінску ад магчымага знішчэння.

Здымачная група сайту НН правяла адзін дзень з кандыдатам у дэпутаты. Задача каманды Ліпковіча — сабраць 150 подпісаў выбарцаў, каб атрымаць дазвол на ўдзел у выбарах. А дзе збіраць подпісы, як не ў студэнцкіх інтэрнатах? Балазе, у акрузе, па якой збіраецца балатавацца Ліпковіч, размешчаны цэлы комплекс інтэрнатаў Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. Цымус у тым, што Мікалай Казаровец, рэктар БДАТУ, сам збіраецца выставіць сваю кандыдатуру на мясцовых выбарах. Атрымліваецца, яны з Ліпковічам – канкурэнты.

І вось Ліпковіч без папярэджання кіруецца ў інтэрнат БДАТУ, каб сабраць подпісы сярод студэнтаў. Што з гэтага атрымаецца?

Стыль паводзінаў Яўгена Ліпковіча цяжка перадаць словамі, таму — глядзіце відэа:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?