Адказчыкі – газэта "Товарищ" (пазоў супраць яе складае 15 млн рублёў) і прафсаюзны актывіст, таксіст Павал Паддубскі (15 млн рублёў), аўтар артыкулу аб праблемах менскіх таксістаў. 1 студзеня 2007 г.таксісты ня змогуць працаваць на аўтамабілях, выпушчаных 10 год таму, і, магчыма, страцяць працу.

Паддубскі выказаў здагадку, што сытуацыя на руку асацыяцыі «Сталічныя таксі», якую ўзначальвае сп. Верхавец. Ігар Верхавец таксама зьяўляецца гендырэктарам прадпрыемства СІА-АЎТА-007 у структуру якога ўваходзяць служба "Таксі-007", адзін з найбуйнейшых менскіх таксапаркаў, а таксама Спас-007, што займаецца эвакуацыяй машын і дапамогай аўтамабістам, што трапілі ў аварыю.

Старшыня асацыяцыі палічыў заяву зьнявагай і запатрабаваў 30 млн рублёў кампэнсацыі з газэты і аўтара матэрыялу. Галоўны рэдактар «Товарища» Сяргей Вазьняк мяркуе, што пазоў ня мае судовай пэрспэктывы. «У артыкуле Паддубскага выказвалася толькі меркаваньне, што ў таксісцкімх колах лунае думка, што уся гэтая сытуацыя на руку сп-ру Верхаўцу, скіраваныя на руку дробных таксаперавозчыкаў. Мы можам прывесьці ў суд іншых таксістаў, якія пацьвердзяць, што такія думкі цыркулююць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0