Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Заводскага РУУС раскрыты крадзеж у асабліва буйным памеры з магазіна бытавой тэхнікі, размешчанага на вуліцы Жылуновіча ў Мінску.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, крадзеж быў учынены ў ноч з 10 на 11 лютага. Злачынцы трапілі ў магазін, разбіўшы шкло, і cкралі плазменны тэлевізар, мабільныя тэлефоны, бытавую тэхніку, электрадрылі, шурупавёрты, адзенне і іншыя рэчы — усяго больш чым на 47 млн. рублёў.

Падазроныя затрыманы. Імі аказаліся браты — жыхары Бабруйска (Магілёўская вобласць), якія раней не прыцягваліся да крымінальнай адказнасці. Адзін з іх аказаўся работнікам мясцовага аналагічнага магазіна бытавой тэхнікі, другі — нідзе не працуе.

Зараз у дачыненні да братоў распачата справа па. ч. 4 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж у асабліва буйным памеры).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?