Сярэдні заробак у Польшчы склаў у 2009 годзе 4178 злотых. Гэта больш за 1500 даляраў, у пераліку на сярэднегадавы курс даляра.
Ён рос, нягледзячы на крызіс. У 2008 годзе ён складаў 3986 злотых.

Па беларускіх мерках высокія, нават недасяжныя лічбы. У Беларусі сярэдні заробак за 2009 год складаў толькі 340 даляраў. Між тым, Польшча застаецца краінай ЕС з ніжэйшымі заробкамі. Менш, чым палякі, зарабляюць толькі балгары, румыны, латышы, літоўцы і славакі. Заробкі чэхаў, вугорцаў, славенцаў, эстонцаў — вышэйшыя за польскія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?