Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Васіль Жарко 26 лютага на калегіі Міністэрства аховы здароўя.

Паводле слоў Жарко, гэта патрабуе ўзмацнення працы не толькі ў Рэспубліканскім навукова‑практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава, анкалагічных дыспансерах, але і «па ўсёй лячэбнай сетцы».

Нагадаем, на Еўразійскім кангрэсе па пухлінах галавы і шыі ў ліпені 2009 года ў Мінску Жарко прагназаваў, што ў найбліжэйшай перспектыве ў Беларусі варта чакаць значнага росту захворвання на злаякасныя новаўтварэнні. Паводле яго слоў, гэта адбудзецца ў сувязі з павелічэннем колькасці насельніцтва ва ўзросце 55—75 гадоў: менавіта ў пажылых людзей верагоднасць захворвання на рак вышэйшая. Тэндэнцыя росту захворвання на злаякасныя пухліны прасочвацца ва ўсім свеце. Штогод у свеце рэгіструюць 10 млн. новых выпадкаў ракавых захворванняў і больш як 6 млн. чалавек паміраюць ад іх. Смяротнасць ад раку вышэйшая, чым ад малярыі, СНІДу, туберкулёзу разам узятых.

Як зазначыў міністр, зараз у працы анкалагічнай службы Беларусі дасягнуты пэўныя поспехі. У 2009 годзе на 1,9% зменшылася колькасць выпадкаў смерці ад новаўтварэнняў у параўнанні з 2008 годам. У 2009 годзе на 12,5% знізілася колькасць выяўленых выпадкаў злаякасных новаўтварэнняў у чацвёртай стадыі. У 2008 годзе ў чацвёртай стадыі выяўлялі 13,3% ад усіх новых выпадкаў раку. Колькасць хворых, якія пражылі пасля ўстанаўлення дыягназу пяць і больш гадоў, у 2009 годзе ўзрасла на 1,2% і склала больш за палову ўсіх, хто знаходзіцца на ўліку, — 53,6%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?