Пра гэта заявіла першая намесніца кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Ірына Акімава.
Па яе словах, Віктар Януковіч у сваёй прамове на інаўгурацыі і падчас перадвыбарчай кампаніі «выразна і ясна паказаў, што любыя новыя крокі ў міжнародным супрацоўніцтве з любымі краінамі могуць будавацца толькі пры ўмове непарушэння ўжо заключаных дамоваў».

«Паколькі Мытны саюз наўпрост супярэчыць і будзе вельмі моцна ўскладняць сяброўства Украіны ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі, на сённяшні дзень, дый на заўтрашні, гэтае пытанне стаяць не можа», — сказала Акімава.

Украіна будзе спрыяць ўступленню ў СГА іншых краінаў СНД і «на гэтай глебе арганізоўваць сваю мытную палітыку», заўважыла яна.

Напярэдадні інаўгурацыі расейскія СМІ закінулі інфармацыю, што Украіна можа далучыцца да Мытнага саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?